Фанатэка ТС

Мур

Мур (магутная сцяна) – спяваем тое, што даюць

Малады гарадзенскі гурт Мур (Магутная сцяна)- існуе ўсяго некалькі месяцаў. Але яны ўжо паспелі запісаць адну песню і працуюць над чарговымі кампазіцыямі.

Самі музыкі тэксты не пішуць. Хто што дасць, тое і спяваюць. Але над музыкай працуюць вельмі ўважліва.

Спіс песень:

МУР (Магутная сцяна) - Новае сонца

Woe is me

Woe is mе – перспектыўны гарадзенскі гурт

Іх жыццёвы прынцып - ніколі не адчайвацца! Слухайце ў фанатэцы Твайго Стыля песню Still – Born Hope гарадзенскага гурта Woe is mе.

Спіс песень:

песня Woe is me

Воображаемые люди

“Воображаемые люди” Гародні

Слухайце ў фанатэцы "Твайго Стылю" песню гарадзенскага гурта “Воображаемые люди” - “Мы никогда не умрём”.

Спіс песень:

Мы никогда не умрём

Гарадзенскі НеЎказ

"Завтра вечером" - Гарадзенскі НеУказ

Слухайце ў фанатэцы “Твайго Стылю” новую песню гарадзенскага рэп – гурта “НеУказ” – “Завтра вечером”.

Спіс песень:

Завтра вечером

Image 8870

MEDEA, альбо Death Metal па - гарадзенску

Слухайце ў фанатэцэ “Твайго Стылю” песню гарадзенскага гурта MEDEA “Цэрберы”.

Спіс песень:

Цэрбер

Твой горад

"Твой горад" у Тваім Стылі

Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню “Навсегда” гурта “Твой горад” - адной з найлепшых гарадзенскіх рок-каманд.

Спіс песень:

Твой горад - Навсегда

Mr. Green

Mr. Green: Толькі так

Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню гарадзенскага гурта “Brother's for Live” "Только так".

Яе выканаўцамі з'яўляюцца гарадзенскія рэперы Mr. Green і MC’ Black.

Спіс песень:

Только так

BEHIND A SIDE - заходняя музыка па-гарадзенску

Гурт Behind a side утвораны ў красавіку 2007 года Ігарам і Юліяй Шабан.

Да гэтага часу яны захапляліся музыкай, але ні ў якіх музычных праектах не ўдзельнічалі.

Ігар ужо тады добра граў на гітары, а Юля хацела засвоіць бас. Не маючы магчымасці сабраць годных музыкаў і арганізаваць уласны гурт, сужонкі вырашаюць адмовіцца ад мары паказаць сябе на музычнай ніве, але гэты перыяд аказаўся кароткім.

Воляй лёсу, Ігар у музычнай краме сустрэў Паўла Астапенка і Сяргея Макарэвіча ўдзельнікаў гурта With Angel, якому на той час бракавала гітарыста.

Хлопцы запрашаюць Ігара на праслухоўванне, і пасля першай рэпетыцыі становіцца зразумела, што гітарыст знойдзены.

Праз некаторы час Ігар прыводзіць на рэпетыцыю жонку. На той момант вакалістка гурта адсутнічала, і Юля часова яе замяняла. Калі ў хуткім часе з гурта сыйшоў басіст, Юля атрымала магчымасць ажыццявіць сваю даўнюю мару: паспрабаваць сябе ў якасці бас-гітарысткі.

Пайграўшы нейкі час у такім складзе, удзельнікі гурта зразумелі, што спыніліся ў развіцці, і разыйшліся. А пасля, ператвараючы свае мары ў жыццё, Юля і Ігар арганізавалі гурт Behind a side. Яны запрасілі бубнача Віктара“Танка” Мальчука.

Праз паўгады, каб разнастаіць і ўскладніць музыку, гурт запрасіў яшчэ аднаго гітарыста - Віталя Сташэнку. У такім складзе Behind a side зрабіў вялікую частку матэрыялу і адыграў свой першы канцэрт на байк-фэсце ў красавіку 2008 года.

Але, не гледзячы на паспяховы выступ, у гурце паўсталі складанасці асабістага характару, і замест Віталя ў якасці сесійнага музыкі запрашаюць Змітра Мінгіновіча.

Такім складам гурт рыхтуецца да чарговага байк-фэсту і ў той жа час шукае сталага гітарыста.

Паспяхова падрыхтаваўшы канцэртны матэрыял і адыграўшы на фэсце 10 кастрычніка 2008г у Лідзе, Зміцер зыходзіць з гурта, саступіўшы месца Яўгеній Павленя.

У такім складзе гурт грае сёння і працуе над сваім дэбютным альбомам.

Спіс песень:

Behind a side - Miserable life

DESPISE FOOL - гурт з доўгай гісторыяй


Стыль: Eclectic-Metal (ад гурта “Машына часу” да цяжкага металічнага року)

Жыццёвыя прынцыпы: гэта не алкаголь, тытунь і наркотыкі, а праца, каханне і дабрыня

Спіс песень:

DESPISE FOOL - Затмение

Пра TLUST'ую LUSTу, каровак і вёску

Стыль: RAU AFEKT MIX ROCK

Жыццёвыя прынцыпы: Беларуская мова - нацыянальная каштоўнасць нумар 1

Tlusta Lusta

Tlusta Lusta

Спіс песень:

Tlusta Lusta - Burzhuin

Cherry Lips: 100% дзявочы панк-рок

Стыль: bad-girls-rock

Жыццёвыя прынцыпы: панк для народу!

Гурт Cherry Lips быў заснаваны ў студзені 2008 года. Калектыў складаўся з трох дзяўчат: Little Vicky - гітара, вакал; Miss D - бас, бэк; Vicky Romero - бубны, бэк. У такім складзе было адыграна некалькі канцэртаў.

На пачатку 2009 года Cherry Lips запісалі некалькі песень. У лютым таго ж года ў якасці другой гітарысткі да гурта далучылася Anny-Damned.

У гэтым годзе гурт Cherry Lips запланаваў некалькі канцэртаў і запіс Demo.

Спіс песень:

Cherry Lips - Плохие девочки

UNLIMITED UNION – пра жыццё і каханне

Стыль: rap, alternrock

Жыццёвыя прынцыпы: рабіць музыку, якая спадабаецца народу

Гурт UNLIMITED UNION утварыўся 25 сакавіка 2007 года. Заснавальнікі Ridek MC (Антон Аляшкевіч), Pafe (Павал Заграбельны), Mark (Пётр Курпік). Праз два месяца, пасля запісу першай песні "Каханне", з-за непаразуменняў паміж удзельнікамі, гурт прыпыніў сваю дзейнасць.

Канцэрт у гарадзенскім гандлёвым каледжы ўвосень 2008, натхніў хлапцоў зноўку ўзяцца за справы. Далучыліся новыя ўдзельнікі. Сённяшні склад гурта цалкам апраўдвае назву - "неабмежаваны звяз".

Да восені 2009 гурт плануе выпусціць альбом з працоўнай назвай "У барацьбе з пачуццямі" і зняць кліп да песні “Пра вайну”.

Спіс песень:

UNLIMITED UNION - Любовь

PЕT NIHIL – усё альбо нічога!

Стыль: альтэрнатыва

Жыццёвыя прынцыпы: барацьба са стэрэатыпамі мыслення і паводзін, свабода наогул (у прыватнасці асобы)

Гурт PЕT NIHIL утварыўся на пачатку 2000 года. Назва гурта тлумачылася як "Каханае нішто".

У красавіку 2001 PЕT NIHIL запісаў свой першы альбом пад назовай "TANATOS".

Дэбют гурта адбыўся 30 сакавіка 2001 года у Shit Sound Shock Club на фэсце "Smash The Fascism" у Гародні.

У красавіку 2004 г. з'явіўся новы альбом "Saint Lie".

У пачатку 2005, роўна праз 5 год з моманту заснавання калектыва, гурт часова спыніў сваё існаванне. Праз два гады гурт ў новым складзе працягнуў сваю дзейнасць.

З першапачатковага складу застаўся толькі лідэр і вакаліст/гітарыст - Юры Лакціонаў, які зараз "гуляе" толькі на мікрафоне. Месца на басе заняў Віталь Маркушэўскі, а за гітары ўзяліся Яўген Капітанаў і Анатоль Самойла. Камандзірам бубнаў прызначаны Эдгар Жукоўскі.

Творчасць гурта некалькі пацяжэла, і старыя песні PЕT NIHIL выконваюцца ўжо ў новым ключы. Змянілася і трактоўка назовы гурта, якая стала і новым дэвізам калектыва: "Усё альбо нічога!". 2 сакавіка на сайце PЕT NIHIL былі выкладзеныя новыя дэма-запісы гурта, запісаныя на студыі Black Lime (Менск).

У дадзены момант PЕT NIHIL занятыя падрыхтоўкай да запісу новага альбома.

 

Спіс песень:

PЕT NIHIL - parazit (eng)

ZDANЬ: пазітыўныя прывіды адраджаюць беларускую культуру

Стыль: альтэрнатыва, фолк

Жыццёвыя прынцыпы: бачыць ва ўсім пазітыў, прасоўванне беларускай культуры

Гурт узнік у асяродку гарадзенскіх студэнтаў прыблізна ў 2000 годзе. Здань – прывід, назва атаясамліваецца са становішчам беларускай мовы ў краіне.

Тады і былі запісаны дэма першых песень, якія і склалі першы неафіцыйны альбом гурта “Лісты з Гародні”.

Пазней у Менску, на студыі Андрэя Плясанава, некаторыя песні былі перапісаны для наступнага дэбютнага афіцыйнага альбома, працай над якім зараз і займаецца гурт.

Песня “Ты з Менску, я – з Гародні” трапіла ў 2008 на складанку “Прэм’ер тузін гітоў 2008”. Кавер на народную песню “Нёман” быў уключаны ў аўтарскую складанку Андрэя Плясанава “Барды свабоды”.

Спіс песень:

ZDANЬ - Правінцыйны Рок-н-рол

STOP TIME – спыніся на час і паслухай джаз

 

Pet Nihil

Стыль: джаз-рок, фанк.

Жыццёвыя прынцыпы: заняцце любімай справай.

Гурт STOP TIME быў заснаваны ў 2005 годзе.

З першых дзён заснавання музыкі актыўна гастралююць і прымаюць удзел у міжнародных джаз-фэстах.

Немалую частку часу займае студыйная праца.

Найбольш яркія выступы STOP TIME:

- Канцэрт у джаз клубе RURA (г. Уроцлаў, Польшча 2006 год).

- Удзел у штогадовым міжнародным фэсце традыцыйнага джаза (г. Аўгустоў. Польшча 2007 год).

- Удзел у фэсце GRODNO-JAZZ 2007.

- Фэсты BASS SET 06 і 07.

- Гітарыст ALEX ANDRUS (Канада) з сольнай праграмай, пры ўдзеле STOP TIME (клуб Парламент).

- Удзел у 15 міжнародным Klaipeda Jazz festival 2008 (Літва).

- Фэст у г.Шаўляй, Літва. Сольная праграма.

- Удзел у фэсце Славянскіх культур г.Неапаль, Італія.

Спіс песень:

STOP TIME - step-by-step

ІМПЕРЫЯ – самотныя ваўкі гарадзенскага хард-року

Стыль: hard-rock

Жыццёвыя прынцыпы: імкненне паказаць, што Беларусь годная сусветнага прызнання (у сферы музыкі)

Пачалося ўсё напрыканцы снежня 2004 года, калі тры сябры: Максім (гітара), Дзіма (бас) і Сяргей (гітара) вырашылі пайграць разам.

Звычайная дзіцячая задума перарасла ў моцнае захапленне. Для паўнавартаснага гурта не хапала толькі вакаліста і бубнача. Знаёмства з Ігарам (вакал) практычна і сфармавала першы склад гурта.

Вакаліст вучыўся на юрфаку, што дазволіла дамовіцца аб месцы рэпетыцый. Займаючыся ва ўніверсітэце, маладому гурту даводзілася падыгрываць на розных конкурсах, што развівала сцэнічнае майстэрства і дадавала стымулу да стварэння сваіх песень.

Тут жа пазнаёміліся і з бубначом Вадзімам. З-за розных жыццёвых сітуацый у гурце ўвесь час змяняюцца гітарысты. А з-за праблем з бубначом, Ігар наважваецца на падвойную ролю, сумяшчаючы вакал з бубнамі.

З такімі зменамі ІМПЕРЫЯ прымае ўдзел у розных фэстах, сярод якіх Хэві Гродна 2005 і 2006. У 2006 годзе музычны PlayOff і перамога на першым этапе дзякуючы песне "Самотны воўк”.

ІМПЕРЫЯ не спяшаецца з запісам альбома. Інтарэсы кожнага з удзельнікаў моцна адрозніваліся, а гэта прыводзіла да аддалення кожнага "імперца" аднаго ад другога.

Да трохгоддзя гурта ў складзе адбылося папаўненне. Па просьбе Ігара, у гурце з’яўляецца клавішніца Надзя.

Напісаўшы пару песень, ІМПЕРЫЯ прымае ўдзел на Байк Злёце.

А ўлетку 2008, пасля рок-канцэрту «Бумеранг», ІМПЕРЫЯ заяўляе аб сваім распадзе.

Наступны Байк Злёт зноў звёў старых сяброў разам на сцэне. Але зноўку займацца агульнай справай яны так і не вырашыліся.

Спіс песень:

ИМПЕРИЯ - Ореол луны

Лідскі ўраган TWEED

Стыль: альтэрнатыва

Жыццёвыя прынцыпы: жыць добра і не перашкаджаць іншым

Гурт TWEED быў заснаваны 7 красавіка 2002 года ў горадзе Ліда былымі ўдзельнікамі гурта BLEEDING Віталём Волкавым (бубны) і Аляксандрам Дварэцкім (бас).

У 2003 годзе распачаўся запіс першага альбома пад назовай "Вачыма дзіцяці". Праз год гурт падпісаў кантракт з Піцерскім лэйблам “Fenka Rock-n-Roll” на выпуск кружэлкі ў Расійскай Федэрацыі. Дыстрыбуцыяй альбому занялася вядомая руская кампанія "Капкан-Records".

У 2006 годзе гурт выпусціў інтэрнэт-сінгл "Ураган-TWEED". За час свайго існавання TWEED удзельнічаў у шматлікіх фэстах, конкурсах і канцэртах сумесна з такімі гуртамі, як RASTA (РБ), ТТ-34 (РБ), ПНЕВМАНИЯ (РБ), КУКЛЫ (РБ), ПСИХЕЯ (РФ), TRACTOR BOWLING (РФ), БРЫТВА АКАМА (РФ), SKINHATE (Украіна), MELLOW TOY (Італія) і іншымі.

З-за несупадзення творчых поглядаў з гурта зыйшоў гітарыст Віталь Радчэнка. З-за гэтага прыйшлося шукаць новага, што заняло шмат часу і сіл. Неўзабаве такі музыка з’явіўся. Ім стаў Віталь Мікуліч. З яго з’яўленнем гурт пачаў рабіць новую праграму, якая на дадзены момант запісваецца.

Спадзяемся, што ў хуткім часе TWEED вынесе яе на суд сваіх прыхільнікаў.

Спіс песень:

TWEED - Бедность моя

Ані
Армянка Ані: у Беларусі мне вельмі камфотрна
07.07.2010
Армянка Ані прыехала працаваць на індыйскі кірмаш гандляркай. Беларуская моладзь...
Паслухаць
купалле
Гарадзенскае Купалле-2010
06.07.2010
Купальскую вечарыну зладзіла моладзь на беразе...
Паслухаць
батлейка
"Батлейка" пана Скіргайлы падчас Наваградскага фэсту "парвала" гледачоў
02.07.2010
Лялечны тэатр на велікодную тэму аказаўся бадай самым папулярным элементам фэсту.
Паслухаць
рыцар
Наваградскі фэст: рыцары мяча і ноўтбука
01.07.2010
Традыцыйна шмат глядацкай увагі падчас Наваградскага фэсту надаецца рыцарскім...
Паслухаць
чыабатта
Чыабатта ўласнага вырабу
25.06.2010
З італьянскай мовы чыабатта перакладаецца літаральна як "стаптаныя тапкі". У ёй...
Паслухаць
Някляеў
Уладзімір Някляеў: калі ўлады праігнаруюць зварот за вуліцу Быкава, будзем ладзіць пікеты
24.06.2010
Выніковая вечарына акцыі па збору подпісаў за вуліцу Быкава ладзілася ў Гродна 22...
Паслухаць
галандзец
Вам інтэрв'ю даваць на рускай ці кітайскай мове?
10.06.2010
Найменш грузіліся нацыянальным каларытам на фестывалі культур галандцы, армянам...
Паслухаць
Глеб Лабадзенка
Глеб Лабадзенка: без Божай іскры журналіста няма
07.06.2010
Журналіст Глеб Лабадзенка - малады, амбітны і добра вядомы. Яшчэ адзін відавочны плюс...
Паслухаць
яйкі
Штотыднёвік з яек
31.05.2010
Амлета з ікрой, кошычкі з яек, яйкі па-англійску, ці пашот, яйкі заліўныя - самы стылёвы...
Паслухаць
ШМЖ
У ШМЖ я навучыўся чытаць кнігі: рэпартаж з закрыцця Школы маладога журналіста
28.05.2010
Чым быў адметны 13-ы выпуск гродзенскай Школы маладога журналіста? Чым яна сталася для...
Паслухаць
Інга і Алесь
Love story аўтаркі праграмы "Амурныя гісторыі"
26.05.2010
Пакуль аўтарка "Амурных гісторыяў" распавядала лав сторы знакамітых гарадзенцаў, яна...
Паслухаць
калаж
Быць журналістам: размовы з беларускімі прафесіяналамі
26.05.2010
Адным з самых цікавых момантаў Фестывалю моладзевай журналістыкі сталіся...
Паслухаць