Стыль: RAU AFEKT MIX ROCK
Жыццёвыя прынцыпы: Беларуская мова - нацыянальная каштоўнасць нумар 1
Tlusta Lusta
Зьмяркалася. Змучаны дзённай сьпёкай, кандыдат на заслужанага працаўніка жывёлагадоўлі Рэспублікі Беларусі, а пакуль пастух пятага разраду (сьмежная спэцыяльнасьць- чабан), Кірыла, ледзь перастаўляючы парэпаныя ступакі і голасна пакрыкваючы адборным расейскім матам на сваіх гадаванцаў- маладых і дурнаватых цялушак, павольна шкандыбаў у бок калгасных кашараў, якія з’явіліся на сколькі далёкім, столькі ж і прыгожым гарызонце.
На той час Кірыла ужо быў заангажаваны ў аматары альтэрнатыўнай музычнай беларускай мафіі- тусьні і ня пераставаў падаваць абвесткі аб запрашэньні музыкаў- басіста з бубначом у ствараемы роу- гурт у мясцовую жэньміньжэбао “Запаветы Ільіча”.
Таксама яго, Кірылу, часта можна было пабачыць са сваёй першай сяброўкай- электрычнай гітарай, якую ён набыў на вуліцы Фролікава у самай вялікай вёсцы, куды з’ехаліся на сталае месца жыхарства былыя месьцічы і сяляне ўсіх навакольных мястэчак і вёсак, ці то аграгарадкоў, як зараз кажуць па- моднаму, і зажылі ўжо тыя сяляне там па- сталічнаму...
Пра тое, як Кірыла набываў тую гітару на вуліцы Фролікава ў прыватнай краме, у хлопца, вельмі падобнага да Нікаса Капапукаса, можна было калі- нікалі пачуць ад самога Кірылы.
Ён расказваў тую гісторыю са сьлязьмі на вачах ад дзікага рогату, якім ажно заходзіўся ад свайго расповеду.
Але гэта асобная гісторыя. Вернемся да нашых цялушак. Праганяючы быдла каля шкоды- калгаснага поля з капустай, паабапал якога там- сям вытыркаліся пухнатыя кусты канопляў- самасеяк, з дзясятак спрытнейшых цялушак- збродаў усё ж такі упёрліся ў тую шкоду.
Кірыла зароў, як мядзведзь у спякоту, і шырокімі гойсамі папхнуўся заварочваць збродаў. Раптам, сярод капуснага лісьця, Кірыла натыркнуўся на інтэлігентнага выгляду фацэта у керзавых ботах і бруднаватай спэцоўцы.
Інтэлігентнасьці яго выгляду надавалі акуляры на носе і адухоўлены выраз твару. Кірыла ўважліва зазірнуў дзяцюку- інтэлігенту ў вочы і пабачыў там... (заклапочаныя людзі сказалі ба, што ён пабачыў тамака ці то душу, ці то КГБ) ..., але ён пабачыў там БАС- гітару...
Кірыла пазнаў у дзяцюку Пашу, зь якім разам навучаліся у царкоўна- прыходскай школцы і спраўна скурвалі свае лемантары у першых клясах. На пытаньне Кірылы пра тое, што ён робіць у капусных лапухах, Павал блытана і цьмяна распавёў, што ляжыць тутака ужо вельмі даўно, што быццам бы яго, ня так, як усіх парадачных ГРАЖДАНОЎ, у свой час у капусьце ніхто ня знайшоў (пэўна таму ён і меу такі інтэлігентны выгляд, бо добра там у капусьце захаваўся і ня быў ПАПСАваны благім асяроддзем і ШОУбізам, - падумаў тады Кірыла).
А у той пары, дарэчы, Пашу за вочы дзе- нідзе пачалі зваць “сьлесарам- інцілігентам”. Кірыла, слухаючы Пашаў расповед- загон, заўважыў тыя канапляныя кусты абапал поля і з разуменьнем пахітаў галавой, зразумеўшы, чаму ў тога атрымлівалася цьмяна ды блытанна. Падчас месцамі зьмястоўнай размовы паміж дзвума калдырамі быў наладжаны кантакт і ўкладзена дамова пра далейшае супрацоўніцтва на музычнай ніве: “ Будзем крута лабаць!".
Да кашары заставалася яшчэ добры кавал пехаты зь цялушкамі. Кірыла з Паўлюком цялёпаліся за статкам і ажыўлёна абмяркоўвалі свае будучыя альбомы, рэйтынгі- чарты, OZZфэсты ды кліпы. Неўзабаве, каля хвойніку хлопцы заўважылі дзівака- чудзіка, які драпежна азіраўся па- бакох ды прымацоўваў да хваінак нейкія паперчыны, як потым аказалася- улёткі.
Пачытаўшы ў адной зь іх пра ўнутраных ды зьнешніх ворагаў, пра аграгарадкі, якія быццам з’яўляюцца апошнім фарпостам у змаганьні з тымі ворагамі і прыкладам славянскай саборнасьці ды калектывізму, нашыя героі вырашылі пазнаёміцца з гэтым партызанам.
Партызанам аказауся Шура Сыр, які ўваходзіў у склад ультранацыяналістычнапатрыятычнай групоўкі- BRSMу. Недалёк ад Сыра лоўка ляпіла ўлёткі на дрэвы ягоная баявая сяброўка, таксама палымяная змагарка- патрыётка Юла.
Сыр сустрэў дзяцюкоў тырадай, перасыпанай лёзунгамі ды словамі-паразытамі. Хлопцы вырашылі браць быка за рогі і з ходу прапанавалі тому стаць бубначом ў іхным роу-гурце.
Той нечакана нават для сябе, са словамі : “Ну..., как бы..., карочэ..., увобшчымта...” хутка пагадзіўся, зазначыўшы, што Юла прыдасца таксама, на падтанцоўку.
У той вечар ім усім пашэнсьціла яшчэ раз. Калі цялушкі былі ужо загнаныя ў кашару, якраз у разгар спрэчак пра назву роу- гурта, да калдыроў падкаціў верхам на кані мясцовы вар’ят- конюх.
Ён зь дзікім апэтытам паядаў сваё улюбёнае смакоцьце- лусту чорнага хлеба, змочаную у алей ды шчодра пасыпаную цукрам. Напхаўшы поўны рот гэнай смакаты, конюх увесь час задаволена паўтараў: “ Тлустая луста, тлустая луста...”, - “У галаве пуста”, - перадражніла вар’ята Юла, баявая сяброука Сыра.
- “Працягвайце рух, паважаны Артур Іванавіч!”, - пачціва паказаў рукой на дарогу Павал - сьлесар- інтэлігент конюху- вар’яту. Спрэчкі самі сабой спыніліся, а ў ва усіх засталося ў галовах гэнае вар’яцкае “Тлуста Луста”...
P.S. Падчас першай пяцілеткі хлопцы засмажылі альбом “Blin Piersy”
Спампаваць: Tlusta Lusta - Burzhuin (2753Kb)
Get the Flash Player to see this player.
Сустрэча былых маракоў у Гродна
Мур (магутная сцяна) – спяваем тое, што даюць
Усе навiны радыё: www.tstyl.fm
Грошы на рэканструкцыю Каложы знойдуцца… у нашых кішэнях
Вугорцы хочуць будаваць гатэлі на Аўгустоўскім канале
Пачаў працу сайт «Гарадзеншчына турыстычная»
Чытаць навiны: www.t-styl.info
Мур (магутная сцяна) – спяваем тое, што даюць
Woe is mе – перспектыўны гарадзенскі гурт
"Завтра вечером" - Гарадзенскі НеУказ
22.07.2010
taki (13 каcтрычнiка 2009, 20:56): TLUSTa pesnia!