Фанатэка ТС

BEHIND A SIDE - заходняя музыка па-гарадзенску

Гурт Behind a side утвораны ў красавіку 2007 года Ігарам і Юліяй Шабан.

Да гэтага часу яны захапляліся музыкай, але ні ў якіх музычных праектах не ўдзельнічалі.

Ігар ужо тады добра граў на гітары, а Юля хацела засвоіць бас. Не маючы магчымасці сабраць годных музыкаў і арганізаваць уласны гурт, сужонкі вырашаюць адмовіцца ад мары паказаць сябе на музычнай ніве, але гэты перыяд аказаўся кароткім.

Воляй лёсу, Ігар у музычнай краме сустрэў Паўла Астапенка і Сяргея Макарэвіча ўдзельнікаў гурта With Angel, якому на той час бракавала гітарыста.

Хлопцы запрашаюць Ігара на праслухоўванне, і пасля першай рэпетыцыі становіцца зразумела, што гітарыст знойдзены.

Праз некаторы час Ігар прыводзіць на рэпетыцыю жонку. На той момант вакалістка гурта адсутнічала, і Юля часова яе замяняла. Калі ў хуткім часе з гурта сыйшоў басіст, Юля атрымала магчымасць ажыццявіць сваю даўнюю мару: паспрабаваць сябе ў якасці бас-гітарысткі.

Пайграўшы нейкі час у такім складзе, удзельнікі гурта зразумелі, што спыніліся ў развіцці, і разыйшліся. А пасля, ператвараючы свае мары ў жыццё, Юля і Ігар арганізавалі гурт Behind a side. Яны запрасілі бубнача Віктара“Танка” Мальчука.

Праз паўгады, каб разнастаіць і ўскладніць музыку, гурт запрасіў яшчэ аднаго гітарыста - Віталя Сташэнку. У такім складзе Behind a side зрабіў вялікую частку матэрыялу і адыграў свой першы канцэрт на байк-фэсце ў красавіку 2008 года.

Але, не гледзячы на паспяховы выступ, у гурце паўсталі складанасці асабістага характару, і замест Віталя ў якасці сесійнага музыкі запрашаюць Змітра Мінгіновіча.

Такім складам гурт рыхтуецца да чарговага байк-фэсту і ў той жа час шукае сталага гітарыста.

Паспяхова падрыхтаваўшы канцэртны матэрыял і адыграўшы на фэсце 10 кастрычніка 2008г у Лідзе, Зміцер зыходзіць з гурта, саступіўшы месца Яўгеній Павленя.

У такім складзе гурт грае сёння і працуе над сваім дэбютным альбомам.

Спампаваць: Behind a side - Miserable life (3810Kb)

Get the Flash Player to see this player.

Даслаць каментар



captcha


Ані
Армянка Ані: у Беларусі мне вельмі камфотрна
07.07.2010
Армянка Ані прыехала працаваць на індыйскі кірмаш гандляркай. Беларуская моладзь...
Паслухаць
купалле
Гарадзенскае Купалле-2010
06.07.2010
Купальскую вечарыну зладзіла моладзь на беразе...
Паслухаць
батлейка
"Батлейка" пана Скіргайлы падчас Наваградскага фэсту "парвала" гледачоў
02.07.2010
Лялечны тэатр на велікодную тэму аказаўся бадай самым папулярным элементам фэсту.
Паслухаць
рыцар
Наваградскі фэст: рыцары мяча і ноўтбука
01.07.2010
Традыцыйна шмат глядацкай увагі падчас Наваградскага фэсту надаецца рыцарскім...
Паслухаць
чыабатта
Чыабатта ўласнага вырабу
25.06.2010
З італьянскай мовы чыабатта перакладаецца літаральна як "стаптаныя тапкі". У ёй...
Паслухаць
Някляеў
Уладзімір Някляеў: калі ўлады праігнаруюць зварот за вуліцу Быкава, будзем ладзіць пікеты
24.06.2010
Выніковая вечарына акцыі па збору подпісаў за вуліцу Быкава ладзілася ў Гродна 22...
Паслухаць
галандзец
Вам інтэрв'ю даваць на рускай ці кітайскай мове?
10.06.2010
Найменш грузіліся нацыянальным каларытам на фестывалі культур галандцы, армянам...
Паслухаць
Глеб Лабадзенка
Глеб Лабадзенка: без Божай іскры журналіста няма
07.06.2010
Журналіст Глеб Лабадзенка - малады, амбітны і добра вядомы. Яшчэ адзін відавочны плюс...
Паслухаць
яйкі
Штотыднёвік з яек
31.05.2010
Амлета з ікрой, кошычкі з яек, яйкі па-англійску, ці пашот, яйкі заліўныя - самы стылёвы...
Паслухаць
ШМЖ
У ШМЖ я навучыўся чытаць кнігі: рэпартаж з закрыцця Школы маладога журналіста
28.05.2010
Чым быў адметны 13-ы выпуск гродзенскай Школы маладога журналіста? Чым яна сталася для...
Паслухаць
Інга і Алесь
Love story аўтаркі праграмы "Амурныя гісторыі"
26.05.2010
Пакуль аўтарка "Амурных гісторыяў" распавядала лав сторы знакамітых гарадзенцаў, яна...
Паслухаць
калаж
Быць журналістам: размовы з беларускімі прафесіяналамі
26.05.2010
Адным з самых цікавых момантаў Фестывалю моладзевай журналістыкі сталіся...
Паслухаць