АMURныя гісторыі

Шалкевіч

Спампаваць: амуры.mp3 (5190KB)


Друкаваць артыкул


Пераслаць на э-адрас

Віктар Шалкевіч: каханне - гэта нешта на вялікі прамежак часу

Інга Сакута

04.03.2010IКаментары (9)

Чарговы герой "Амурных гісторыяў" на "Тваім Стылі" - бард, паэт, актор і шоўмэн Віктар Шалкевіч. З каханай жонкай Ірынай спадар Віктар знаёмы ўжо 30 гадоў. Пра сакрэты сямейнага шчасця, котку Нігру, якая ўмее размаўляць, пра першае каханне, пра пачуццё з першага погляду, пра Дзень закаханых... Віктар Шалкевіч распавядзе пра ўсё!

Get the Flash Player to see this player.

5,06 Мб, 14,45 хв Здымак з www.autorskecteni.cz

Каментары (9)

Natasza (05 сакавiка 2010, 17:06): цікавыя адказы, аднак, да 7 хвіліны слухаецца, а потым вуха не успрымае. ***** вядучая кажа: "некаторыя кажуць, што чым больш жывеш з чалавекам, тым хутчэй каханне цябе пакідае" - гэта як? тут няма логікі. і можна было не паўтараць падвод да адказа Шалкевіча, за якім ідуць такія самыя словы (вядучая: "са сваёй жонкаю бард пазнаёміўся яшчэ ў падлеткавым узросце" - і адказ - "я яшчэ быў падлеткам..") гэтыя паўторы абсалютна лішнія. як для мяне. для слухачкі. далей сёмай хвіліны не даслухала. даслухаю заўтра. будзе частка 2. усё ж такі цікавы персанаж - Шалкевіч.

daminika (05 сакавiка 2010, 22:17): супярэчлівыя пачуцці выклікае матэрыял. «Панюхаць сямейнага пораху».., «Церпім адзін аднаго» Часам дастаткова шчыра, а часам, па-акторску ..ў масцы, хаваючыся за рознымі жартамі, показкамі..неяк ненатуральна...Шкада, што не пачулі жонкі, што яна пра ўсё гэта думае?

Vitali Nikanovich (05 сакавiка 2010, 22:31): Супер! Мне вельмі спадабалася! Вялікі дзякуй!!!

Chrysia (08 сакавiка 2010, 16:01): kateharyczna ne zhodna, szto niama zhonki Iryny!!!! Inga, czamu zhany ne zapisala?!

taki (08 сакавiка 2010, 22:28): Ну Актор, канечне!

аўтарка (09 сакавiка 2010, 11:09): я прапаноўвала, нават угаворвала спадара Віктара, каб ён прыйшоў разам з жонкай, аднак ён адмовіўся. напачатку жартам, а пасля сур'ёзна сказаў, навошта яе цягнуць, маўляў, ён адзін здольны пра ўсё расказаць :((( to daminika: "ў масцы, хаваючыся за рознымі жартамі, показкамі..неяк ненатуральна..." гэта ж Шалкевіч, актор, вядома, што гучалі і жарты :))) а калі сур'ёзна, то жартамі спадар Віктар адбіваўся, каб часам нешта схаваць сакральнае. дарэчы, па-за эфірам засталося яго шчырае прызнанне, што ён увогуле не хоча выстаўляць сваё асабістае жыццё напаказ і нават не ведае, як пагадзіўся на аповяд пра гісторыю свайго кахання на "Тваім стылі". to Natasza: магчыма, слушная заўвага наконт паўтора, але такі прыём часта выкарыстоўваюць журналісты, асабліва ў газетах: калі падводка пераклікаецца з лідам. наконт фразы "некаторыя кажуць, што чым больш жывеш з чалавекам, тым хутчэй каханне цябе пакідае" - я ў гэтай фразе бачу логіку, паколькі не раз чула, што калі людзі жэняцца, кахаючы адно аднаго, то праз пару год ад кахання нічога не застаецца, з'яўляецца іншыя пачуццё - прывыканне, якое толькі ўтрымлівае павагу, давер. асабіста я так не лічу і думаю, што каханне з гадамі не памірае, а проста пераходзіць у новую стадыю, калі ты разумееш, што захапляешся блізкім чалавекам не таму, што нечым знешне зачапіў цябе ці сваімі ўчынкамі, а пачынаеш цаніць яго цалкам, нават яго недахопы, магчыма, часам трэба і "цярпець" (як сказаў сп. шалкевіч) гэтыя недахопы :))) наконт працягласці праграмы згодна, але паверце, палова са сказанага і так была выразана, пры чым некаторыя моманты шкада было выкідаць :)

Марта (09 сакавiка 2010, 16:36): инга ты большая молодец =* мне все очень понравилась, прослушала на 1 дыхании. эти амурные истории правда у тя классна получаются =)

аўтарка (09 сакавiка 2010, 22:47): дзякуй, Мартка :))) радая, што хаця б ты не маеш прэтэнзій да бацькі і да мяне, што ён не прывёў тваю маму, цябе і котку Нігру распавесці пра гісторыю кахання сям'і Шалкевічаў :))) скажы, табе гэтая гісторыя кахання была вядома раней ці ўсплылі нейкія новыя цікавыя факты? ;))))

Марта (10 сакавiка 2010, 21:25): да, конечно =) 1000000 раз от разных людей слышала..

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць