Фанатэка ТС

BEHIND A SIDE - заходняя музыка па-гарадзенску

KnopkaI11 02 2010

Гурт Behind a side утвораны ў красавіку 2007 года Ігарам і Юліяй Шабан.

Да гэтага часу яны захапляліся музыкай, але ні ў якіх музычных праектах не ўдзельнічалі.

Ігар ужо тады добра граў на гітары, а Юля хацела засвоіць бас. Не маючы магчымасці сабраць годных музыкаў і арганізаваць уласны гурт, сужонкі вырашаюць адмовіцца ад мары паказаць сябе на музычнай ніве, але гэты перыяд аказаўся кароткім.

Воляй лёсу, Ігар у музычнай краме сустрэў Паўла Астапенка і Сяргея Макарэвіча ўдзельнікаў гурта With Angel, якому на той час бракавала гітарыста.

Хлопцы запрашаюць Ігара на праслухоўванне, і пасля першай рэпетыцыі становіцца зразумела, што гітарыст знойдзены.

Праз некаторы час Ігар прыводзіць на рэпетыцыю жонку. На той момант вакалістка гурта адсутнічала, і Юля часова яе замяняла. Калі ў хуткім часе з гурта сыйшоў басіст, Юля атрымала магчымасць ажыццявіць сваю даўнюю мару: паспрабаваць сябе ў якасці бас-гітарысткі.

Пайграўшы нейкі час у такім складзе, удзельнікі гурта зразумелі, што спыніліся ў развіцці, і разыйшліся. А пасля, ператвараючы свае мары ў жыццё, Юля і Ігар арганізавалі гурт Behind a side. Яны запрасілі бубнача Віктара“Танка” Мальчука.

Праз паўгады, каб разнастаіць і ўскладніць музыку, гурт запрасіў яшчэ аднаго гітарыста - Віталя Сташэнку. У такім складзе Behind a side зрабіў вялікую частку матэрыялу і адыграў свой першы канцэрт на байк-фэсце ў красавіку 2008 года.

Але, не гледзячы на паспяховы выступ, у гурце паўсталі складанасці асабістага характару, і замест Віталя ў якасці сесійнага музыкі запрашаюць Змітра Мінгіновіча.

Такім складам гурт рыхтуецца да чарговага байк-фэсту і ў той жа час шукае сталага гітарыста.

Паспяхова падрыхтаваўшы канцэртны матэрыял і адыграўшы на фэсце 10 кастрычніка 2008г у Лідзе, Зміцер зыходзіць з гурта, саступіўшы месца Яўгеній Павленя.

У такім складзе гурт грае сёння і працуе над сваім дэбютным альбомам.

Спампаваць: Behind a side - Miserable life (3810Kb)

Get the Flash Player to see this player.

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць