Фанатэка ТС

Mr. Green

Mr. Green: Толькі так

Вано ЛісіцынI14 04 2010

Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню гарадзенскага гурта “Brother's for Live” "Только так".

Яе выканаўцамі з'яўляюцца гарадзенскія рэперы Mr. Green і MC’ Black.

Mr. Green (Зміцер Зяневіч) – пакуль яшчэ малавядомы, але дастаткова таленавіты гарадзенскі рэп-выканаўца.

На раёне, дзе ён пражывае, акрамя яго толькі адзін чалавек слухаў рэп. Гэта Аляксандр Чарнушкевіч (MC’ Black).

Разам з ім і вырашылі стварыць гурт “Brother's for Live”.

Акрамя гурта Mr.Green мае некалькі сольных праектаў, а таксама ўдзельнічае ў журы ў многіх дзіцячых музычных конкурсах.

Зміцер скардзіцца, што ў Гародні маладым музыкам няма магчымасці выбіцца на вялікую сцэну, таму разлічвае толькі на сваіх сяброў, якія раздаюць яго песні ўсім сваім знаёмым, каб тыя ў свой час раздалі сваім і г.д.

Хлопцы ўжо даўно б не займаліся музыкай, калі б не першы запісаны трэк, які спадабаўся не толькі знаёмым рэперам, але і людзям далекім ад гэтага жанра музыкі.

“Уж вельмі прыемна, калі ідзеш па гораду і чуеш сваю песню ў чалавека, якога ніколі нават не бачыў” – кажа музыка.

Слухайце ў “Твам стылі” песню Mr. Green’а “Только так”

Спампаваць: Только так (3141Kb)

Get the Flash Player to see this player.

Каментары (2)

trix (20 красавiка 2010, 00:20): Вельми цикава

4eb (12 траўня 2010, 21:51): Давай сосед ТАЩИИИИИИИ

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць