Фанатэка ТС

Твой горад

"Твой горад" у Тваім Стылі

Вано ЛісіцынI26 04 2010

Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню “Навсегда” гурта “Твой горад” - адной з найлепшых гарадзенскіх рок-каманд.

За 4 гады існавання яны гралі на ўсіх магчымых канцэртах.

Спачатку іх параўноўвалі з расейскім гуртом “Звери”, але потым хлопцы вырашылі цалкам змяніць музыку і пачалі граць у розных накірунках панк – рока.

- У сваіх песнях мы выступаем супраць алкагалізму і прастытуцыі- заявіў не вельмі цвярозы лідэр гурта Грэк (на здымку).

А потым гучна і заразна засмяяўся:

- Так і напішы, а людзі, якія нас ведаюць, усё зразумеюць!


Зараз “Твой Горад” перажывае не самыя добрыя часы.

Гурт пакінуў гітарыст Сяргей. Прыйшлося браць новага чалавека.

Барабаншчыка забралі ў войска, таму часова яго ролю выконвае немалавядомы Сыр.

Ды і ў фінансавым плане не ўсё так, як хацелася б.

Большая частка заробка ў музыкаў ідзе на арэнду памяшкання, дзе хлопцы праводзяць рэпетыцыі.

Але, будзем спадзявацца, усё ў рэшце рэшт наладзіцца і мы пачуем яшчэ не адну добрую песню “Нашага Гораду”.

Спампаваць: Твой горад - Навсегда (3928Kb)

Get the Flash Player to see this player.

Каментары (3)

такі (29 красавiка 2010, 16:58): нічога так сабе спяваюць хлопцы

Кандрат (18 траўня 2010, 19:48): супраць алкагалiзму!!!!! аааааааааааааааааааааа!!!!

Lynx (13 чэрвеня 2010, 09:23): Так.... Нажаль толькі спяваюсь супраць... Але, як сказаў Грэк, людзям гэта зразумела....

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць