Фанатэка ТС

ІМПЕРЫЯ – самотныя ваўкі гарадзенскага хард-року

Юля КатаржынскаяI20 05 2009

Стыль: hard-rock

Жыццёвыя прынцыпы: імкненне паказаць, што Беларусь годная сусветнага прызнання (у сферы музыкі)

Пачалося ўсё напрыканцы снежня 2004 года, калі тры сябры: Максім (гітара), Дзіма (бас) і Сяргей (гітара) вырашылі пайграць разам.

Звычайная дзіцячая задума перарасла ў моцнае захапленне. Для паўнавартаснага гурта не хапала толькі вакаліста і бубнача. Знаёмства з Ігарам (вакал) практычна і сфармавала першы склад гурта.

Вакаліст вучыўся на юрфаку, што дазволіла дамовіцца аб месцы рэпетыцый. Займаючыся ва ўніверсітэце, маладому гурту даводзілася падыгрываць на розных конкурсах, што развівала сцэнічнае майстэрства і дадавала стымулу да стварэння сваіх песень.

Тут жа пазнаёміліся і з бубначом Вадзімам. З-за розных жыццёвых сітуацый у гурце ўвесь час змяняюцца гітарысты. А з-за праблем з бубначом, Ігар наважваецца на падвойную ролю, сумяшчаючы вакал з бубнамі.

З такімі зменамі ІМПЕРЫЯ прымае ўдзел у розных фэстах, сярод якіх Хэві Гродна 2005 і 2006. У 2006 годзе музычны PlayOff і перамога на першым этапе дзякуючы песне "Самотны воўк”.

ІМПЕРЫЯ не спяшаецца з запісам альбома. Інтарэсы кожнага з удзельнікаў моцна адрозніваліся, а гэта прыводзіла да аддалення кожнага "імперца" аднаго ад другога.

Да трохгоддзя гурта ў складзе адбылося папаўненне. Па просьбе Ігара, у гурце з’яўляецца клавішніца Надзя.

Напісаўшы пару песень, ІМПЕРЫЯ прымае ўдзел на Байк Злёце.

А ўлетку 2008, пасля рок-канцэрту «Бумеранг», ІМПЕРЫЯ заяўляе аб сваім распадзе.

Наступны Байк Злёт зноў звёў старых сяброў разам на сцэне. Але зноўку займацца агульнай справай яны так і не вырашыліся.

Спампаваць: ИМПЕРИЯ - Ореол луны (3797Kb)

Get the Flash Player to see this player.

Каментары (1)

вано (26 каcтрычнiка 2009, 20:45): Импери- породия на Арию. Но всё равно хочется слушать.

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць