Музычная гасцёўня

Арцём Буча

Спампаваць: bud so mnoj riadom.mp3 (6793KB)


Друкаваць артыкул


Пераслаць на э-адрас

Арцём Буча: сэнс жыцця ў мастацтве

Алеся Руднік

26.09.2011IКаментары (0)

Кожны год на гарадзенская музычнай сцэне з’яўляюцца таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, якія спрабуюць рэалізаваць сябе ў творчасці. У свае 17-ць ён мае ўжо паўтары дзесятка ўласных трэкаў, некалькі канцэртаў для гарадзенскай публікі. Знаёмцеся – малады гарадзенскі рэпер Арцём Буча.

Get the Flash Player to see this player.

- Як ты пачаў чытаць рэп і пісаць свае тэксты?

- Пасля паступлення ў ліцэй я пазнаёміўся з чалавекам, які быў звязаны з рэп-культурай.

Свой першы трэк я запісаў у яго. Таксама мы спрабавалі пісаць разам.

- Як ты збіраешся працягваць сваю кар’еру?

- Я б не назваў гэта кар’ерай. Хутчэй гэта хобі. Рэп наўрадці стане сэнсам майго жыцця, бо ў нашай краіне рэп-культура не развіта так моцна, але я буду рабіць усё, што змагу для таго, каб рэп узняўся хоць на адну прыступку вышэй!

- Табе больш падабаецца выступаць сольна ці ў дуэтах, трыа і г.д.?

- Мне падабаецца проста выступаць! І не важна – аднаму ці з кімсьці.

- Хто дапамагае ў аранжыроўцы і апрацоўцы тваёй музыкі?

- У запісах і ва ўсім астатнім мне дапамагае лэйбл Rivals Pro, менавіта ён зрабіў для мяне ўсё, што я зараз маю!

- Як ты ставішся да другіх стыляў музыкі?

- Я меламан, люблю лірыку.

- У цябе ёсць якая-небудзь “ломка”, калі ты не маеш магчымасці выступаць на сцэне?

- Тааак! У такія моманты я пачынаю чытаць з сябрамі на вуліцы!

- Чым яшчэ ты займаешся ў вольны час?

- Займаўся ў клубе адзінаборстваў "Арыдан", таксама пісаў у час вучобы розныя навуковыя працы, напрыклад, па астраноміі.

- Што, па-твойму, цікавіць людзей у табе і цябе ў людзях?

- Што цікавіць людзей ува мне, гэта ўжо не мне вырашаць, а мяне вось прываблівае дабрата і шчырасць.

- У чым ты бачыш сэнс свайго жыцця?

- Сэнс жыцця, канечне ж, у мастацтве!

Даслаць каментар




captcha

як завабіць у Гродна турыстаў Паслухаць
Вініл Паслухаць
Зміцер Вайцюшкевіч Паслухаць
Аліса і коні Паслухаць
кірха Паслухаць
музей Паслухаць
татаркі Паслухаць
татары Паслухаць
галерэя Паслухаць
Данута Бічэль Паслухаць
валантэры Паслухаць
Казальпін Паслухаць